Беларуская Служба

Падчас саміту НАТА будуць прыняты важныя рашэнні па справе Украіны, абяцаў кіраўнік альянсу

24.06.2025 18:15
Генсакратар НАТА Марк Рутэ сустрэўся з прэзідэнтам Украіны падчас саміту НАТА ў Гаазе.
Генсакратар НАТА Марк Рутэ PAP/EPA/REMKO DE WAAL

Генсакратар НАТА абвясціў аб фінансавай падтрымцы Украіны. Марк Рутэ сустрэўся з прэзідэнтам Украіны падчас саміту НАТА ў Гаазе. Кіраўнік альянсу, вітаючы Уладзіміра Зяленскага, заявіў, што падчас саміту будуць прыняты важныя рашэнні, якія тычацца Украіны. Ён нагадаў, што шлях да членства Украіны ў НАТА існуе.

«Мы зараз будуем гэты мост. Я не магу нічога раскрыць пра летнюю дэкларацыю Альянсу, але магу смела сказаць, што ў ёй будуць важныя словы пра Украіну і падтрымку, у тым ліку фінансавую», – сказаў Марк Рутэ.

Паводле слоў Генсакратарa НАТА, гэта важна, бо дзеянні Расіі непрымальныя. Раней ён заклікаў членаў альянсу рэалістычна ацэньваць пагрозы з боку Расіі і Кітая.

«Давайце не будзем наіўнымі, вы бачыце, што робяць Кітай, Паўночная Карэя і Іран, падтрымліваючы ваенныя намаганні Расіі. Усё гэта звязана», – сказаў Марк Рутэ.

IAR/аз

Канфлікт на Блізкім Усходзе будзе дамінаваць на саміце НАТА – эксперт

24.06.2025 09:44
Хоць асноўнай тэмай саміту альянсу павінны быць выдаткі на абарону, то на сустрэчы дамінаваць будзе эскалацыя канфлікту на Блізкім Усходзе.