Беларуская Служба

ЗША абавязаныя выконваць Пяты артыкул Паўночнаатлантычнай дамовы — заява генсека НАТА на саміце ў Гаазе

25.06.2025 10:04
Падчас другога дня саміту НАТА на пленарнай сесіі кіраўнікі 32 краін-сябраў НАТА  абмяркоўвюць магчымасць павелічэння выдаткаў на абарону да 5% ВУП.
  . , , 25  2025 .
Генсек НАТА М. Рутэ, Гаага, 25 чэрвеня 2025 г. PAP/Paweł Supernak

Злучаныя Штаты абавязаныя строга выконваць 5-ты артыкул Статута НАТА, які прадугледжвае калектыўную абарону, — заявіў генеральны сакратар альянсу Марк Рутэ напярэдадні другога дня саміту ў Гаазе. Паводле гэтага артыкула, узброенае нападзенне на аднаго з членаў хаўрусу разглядаецца як напад на ўсіх яго удзельнікаў:

— Для мяне цалкам відавочна, што Злучаныя Штаты павінны выконваць артыкул 5. І менавіта таму ёсць чаканні, што сёння будзе дасягнутая дамоўленасць. Еўропа і Канада гатовыя паскорыць павелічэнне выдаткаў на абарону. 

Гэта неабходна не толькі для таго, каб мы маглі самастойна абараняцца ад Расіі або іншых патэнцыйных пагроз. Гэта справядліва — укладваць столькі ж, колькі ўкладваюць ЗША.

Падчас другога дня саміту НАТА на пленарнай сесіі кіраўнікі 32 краін-сябраў НАТА  абмяркоўвюць магчымасць павелічэння выдаткаў на абарону да 5% ВУП. Такая мера разглядаецца як стратэгічна важны крок у кантэксце росту геапалітычных пагроз і неабходнасці ўмацавання сумеснай бяспекі Альянсу.

IAR/эж