Беларуская Служба

18-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі не прынялі, бо яго заблакавала Славакія

27.06.2025 11:01
18-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі будзе прыняты не раней за наступны тыдзень.
Sankcje UE na Rosję
Sankcje UE na RosjęMmuenzl/Shutterstock & Fabrizio Maffei/ Shutterstock

18-ы пакет санкцый ЕС супраць Расіі будзе ўхвалены не раней за наступны тыдзень. Учора прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца на саміце ЕС у Бруселі не даў зялёнага святла на ўзмацненне санкцый, бо не згодны з іншымі планамі Камісіі – адключыць ЕС ад газу з Расіі да канца 2027 года.

Славакія спрабуе дамагчыся саступак ад Бруселя і не мае намеру адмаўляцца ад сваёй пазіцыі.

Сёння паслы краін ЕС павінны былі сустрэцца, каб абмеркаваць гэтае пытанне, але цяпер такая дыскусія здаецца бессэнсоўнай. Славакія чакае візіту прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен. Гэты візіт павінен адбыцца ў пачатку ліпеня.

Славакія, якая залежыць ад таннага расійскага газу, патрабуе альбо выключэння з плана ЕС адмовы ад газу з Расіі, альбо кампенсацыі. Размова ідзе нават пра мільярды еўра.

18-ы пакет санкцый супраць Расіі, які ўзгаднілі падчас польскае старшынства ў ЕС і на які згодныя ўсе, акрамя Славакіі, цяпер закладнік сітуацыі. Таму Польшча не дадасць апошнія санкцыі ў спіс сваіх дасягненняў на чале ЕС у першым паўгоддзі 2025-га года. Аднак Польшчы ўдалося дасягнуць пагаднення па 16-м і 17-м пакетах.

IAR/вх