Дональд Трамп спадзяецца, што на наступным тыдні ў сектары Газа будзе дасягнута спыненне агню. «Я думаю, што дасягненне пагаднення паміж Ізраілем і ХАМАС блізкае», — заявіў прэзідэнт ЗША.
У маі Ізраіль дазволіў аднавіць гуманітарныя пастаўкі ў Cектар Газа. Значная частка гуманітарнай дапамогі дастаўляецца ў Газу новым амерыканскім фондам пры падтрымцы Ізраіля. Узброеныя ахоўнікі і лагісты, якія працуюць у ім, размяркоўваюць дапамогу ў пунктах, занятых і ахоўваемых ізраільскай арміяй.
У той жа час прэм'ер-міністр Ізраіля — пасля спынення агню з Іранам — казаў пра неабходнасць спыніць баявыя дзеянні з краінамі «іранскай восі», перамагчы ХАМАС і вярнуць закладнікаў, якія ўтрымліваюцца там, або іх целы з Cектара Газа.
Біньямін Нетаньяху таксама заявіў, што ў Ізраіля ніколі не было большага сябра ў Белым доме, чым Дональд Трамп.