Беларуская Служба

Прынамсі 11 чалавек загінулі ў выніку раптоўных паводак у Пакістане

28.06.2025 12:27
Паводле дадзеных мясцовых уладаў у Пешавары было разбурана больш за 50 дамоў.
Моцныя мусонныя дажджы выклікалі навадненне ў ПакістанеEPA/NADEEM KHAWAR Dostawca: PAP/EPA.

Прынамсі 11 чалавек загінулі ў выніку раптоўных паводак, якія адбыліся на пачатку сезона мусонаў у горным рэгіёне на поўначы Пакістана, - паведамілі мясцовыя ўлады ў ноч з пятніцы на суботу, цытуючы AFP. Сярод ахвяр - чацвёра дзяцей.

Паводле дадзеных, абвешчаных уладамі правінцыі Хайбер-Пахтунхва з адміністрацыйным цэнтрам у Пешавары, было разбурана больш за 50 дамоў, у тым ліку некалькі цалкам. Шэсць чалавек атрымалі раненні.

З агульнай колькасці загінулых 10 чалавек загінулі ў даліне Сват, дзе рака, якая раптоўна выйшла з берагоў, змыла сем'і, якія там пражывалі.

Нацыянальная метэаралагічная служба папярэдзіла, што рызыка моцных ліўняў і паводак будзе захоўвацца прынамсі да аўторка.

У маі ў Пакістане ў выніку моцных навальніц загінула больш за 20 чалавек.

PAP/юл