Беларуская Служба

Іспанія стварае пасаду спецыяльнага пасланніка па правах ЛГБТК+

29.06.2025 14:12
МЗС Іспаніі абвясціла аб стварэнні спецыяльнага пасланніка па правах ЛГБТК+.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/ZOLTAN BALOGH HUNGARY OUT Dostawca: PAP/EPA.

Згодна з заявай міністэрства, новая пасада мае на мэце «каардынаваць і ўмацоўваць міжнародныя дзеянні Іспаніі ў падтрымку сексуальнай і гендарнай разнастайнасці».

Сацыялістычны ўрад Педра Санчэса падкрэсліў сваю прыхільнасць абароне правоў ЛГБТК+.

У суботу яго прадстаўнікі, у тым ліку віцэ-прэм'ер-міністр і міністр працы Ёланда Дыяс і міністр культуры Эрнэст Уртасун, прынялі ўдзел у парадзе роўнасці ў Будапешце ў сталіцы Венгрыі, які ўрад Віктара Орбана беспаспяхова спрабаваў забараніць.

Паводле звестак арганізатараў, у ім прынялі ўдзел каля 200 000 чалавек. Гэта была найбуйнейшая дэманстрацыя за правы ЛГБТК+ у Будапешце з моманту яе першага правядзення ў 1997 годзе.

PAP/юл