Беларуская Служба

За пагрозы легендарнаму хакеісту чэхі ўнеслі паплечніка Мядзведзева ў свой санкцыйны спіс

03.07.2025 11:01
«Калі нехта пагражае нашым грамадзянам смерцю, ён не можа разлічваць на тое, што яго прымуць у Чэхіі», – сказаў чэшскі прэм'ер.
Алег Сяргеевіч Осіпаўwww.scrf.gov.ru

Урад у Празе ўключыў у нацыянальны санкцыйны спіс Алега Осіпава, блізкага паплечніка былога прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева. Гэта рэакцыя на пагрозы, якія Осіпаў выказаў у адрас легендарнага чэшскага хакеіста Дамініка Гашэка, вядомага сваёй адкрытай крытыкай Крамля і ўдзелу расійскіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах.

«Заявы Осіпава адпавядаюць метадам дзеяння Крамля, які спрабуе ліквідаваць крытыкаў рэжыму нават за межамі Расіі», – падкрэсліў міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі.

«Калі нехта пагражае нашым грамадзянам смерцю, ён не можа разлічваць на тое, што яго прымуць у Чэхіі», – сказаў прэмʼер Чэхіі Пётр Фіала, дадаўшы, што Осіпаву будзе забаронены ўезд у краіну.

Раней, у красавіку, Дзмітрый Мядзведзеў «раіў» Гашэку быць уважлівым пры пераходзе вуліцы і не піць піва ў неправераных месцах.

Прага таксама абвясціла, што будзе імкнуцца да ўключэння Алега Осіпава ў санкцыйны спіс ЕС. У чэшскім спісе зараз дзевяць чалавек, у тым ліку, патрыярх Кірыл, а таксама дзве кампаніі.

IAR/аз