Беларуская Служба

За падпалам украінскага рэстарана ў Таліне стаіць расійская разведка

03.07.2025 16:30
Падпальшчыкамі аказаліся два малдаване ва ўзросце каля 30 гадоў.
Сцяг Эстонііjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

За падпалам украінскага рэстарана ў Таліне стаіць расійская разведка. Па справе былі затрыманыя і асуджаныя два грамадзяне Малдовы ва ўзросце каля 30 гадоў. Інцыдэнт адбыўся ў канцы студзеня. Іх затрымалі ў Італіі і перадалі эстонскім уладам.

Паводле штодзёнкі «Eesti Ekspress», адзін з абвінавачаных прызнаўся ў разведвальнай дзейнасці супраць Эстоніі. Ён заявіў, што ў 2024 годзе наладзіў кантакт з прадстаўнікамі расійскай ваеннай разведкі ГРУ і атрымаў загад падпаліць супермаркет у горадзе Осула. Ён выканаў згаданае заданне 17 студзеня – зняў увесь інцыдэнт на відэа і праз некалькі дзён атрымаў аплату ў крыптавалюце.

Затым расіяне загадалі яму здзейсніць яшчэ адзін напад – на гэты раз на рэстаран «Слава Украіна» ў Таліне. Ён наняў другога грамадзяніна Малдовы для дапамогі.

Галоўны віноўнік абодвух падпалаў быў прысуджаны эстонскім судом да шасці з паловай года пазбаўлення волі. Другога мужчыну асудзілі на шэсць месяцаў турмы, бо не было дастаткова доказаў таго, што ён усведамляў, што ўдзельнічае ў аперацыі, замоўленай расіянамі.

IAR/аз

Літва падоўжыла тэрмін утрымання пад вартай украінца, якога абвінавачваюць у тэракце

13.05.2025 16:27
Паводле следчых, 18-гадовы ўкраінец мае дачыненне да падпалаў крамаў у Вільні і Варшаве.