Беларуская Служба

У Чэхіі адбылася буйная аварыя энергасістэмы

04.07.2025 14:23
Большая частка Прагі засталася без электрычнасці.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Leszek Szymański

У пятніцу здарылася масавае адключэнне электраэнергіі ў Чэхіі.  У правабярэжнай частцы сталіцы не ходзяць трамваі, тралейбусы і метро.

Ратаўнікам даводзіцца актыўна рэагаваць, у першую чаргу ў тых выпадках, калі людзі заселі ў ліфтах. Банкаматы і плацежныя тэрміналы не працуюць.

Пражская энергакампанія паведаміла, што праблема ўзнікла з-за няспраўнасці адной з падстанцый.

Жыхары іншых гарадоў, у тым ліку Градца Кралаве, Усці-над-Лабем і Коліна, таксама паведамляюць пра адключэнні электраэнергіі.

ПР/юл