Ілан Маск, да нядаўняга часу бліжэйшы паплечнік Дональда Трампа, найбуйнейшы донар яго выбарчай кампаніі і самы багаты чалавек у свеце, абвясціў аб стварэнні Амерыканскай партыі.
Маск пачаў рэалізоўваць сваю мэту пасля ўвядзення амерыканскім прэзідэнтам новага падатковага закона ў ЗША. Гэты праект быў шырока крытыкаваны, і незалежныя эксперты прагназуюць, што ён значна павялічыць доўг краіны.
На сваім партале X Ілан Маск спытаў, ці варта ствараць Амерыканскую партыю ў ЗША. У апытанні ўжо прынялі ўдзел больш за мільён дзвесце тысяч чалавек. Больш за 65 працэнтаў адказалі станоўча.
У спецыяльнай заяве мільярдэр падкрэсліў, што ў якасці трэцяй партыі яго група можа атрымаць некалькі месцаў у Кангрэсе, чаго было б дастаткова для вырашальнага голасу ў выпадку працы над спрэчнымі законапраектамі.
У маі Ілан Маск скончыў сваю працу ў адміністрацыі Белага дома, дзе ўзначальваў Дэпартамент па дзейнасці ўрада. У гэты час ён пачаў вельмі моцна крытыкаваць Дональда Трампа.
ПР/юл