Беларуская Служба

Міністр транспарту, якога Пуцін звольніў з пасады, быў знойдзены мёртвым

07.07.2025 18:25
Частка расійскіх СМІ паведамляе пра верагоднае самагубства палітыка.
Міністр транспарту Расійскай Федэрацыі Раман Уладзіміравіч СтаравойтАвторство: Kurskadm. Собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=114402272

Міністр транспарту Расіі Раман Старавойт, якога ў панядзелак без тлумачэння прычын звольніў з пасады кіраўнік краіны Уладзімір Пуцін, быў знойдзены мёртвым у горадзе Адзінцова ў Маскоўскай вобласці, паведамляе газета «Известия».

Пра верагоднае самагубства палітыка паведамілі і іншыя расійскія СМІ, у тым ліку парталы «Лента» і «Газета.ру».

Старавойт узначальваў Міністэрства транспарту з траўня 2024 года. Да гэтага ён амаль пяць гадоў займаў пасаду губернатара Курскай вобласці, якая мяжуе з Сумскай вобласцю Украіны.

PAP/аз