Беларуская Служба

Найбуйнейшы порт Еўропы рыхтуецца да патэнцыйнай вайны з Расіяй

08.07.2025 10:32
У чэрвені генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ папярэдзіў, што Расія можа напасці на адну з краін альянсу да 2030 года.
Порт Ратэрдамаshutterstock/Aerovista Luchtfotografie

Найбуйнейшы порт Еўропы рыхтуецца да патэнцыйнай вайны з Расіяй, рэзервуючы прычалы для суднаў, якія перавозяць ваенныя грузы, і плануючы, куды перанакіраваць груз у выпадку пачатку ваенных дзеянняў, паведамляе Financial Times.

Дырэктар Ратэрдамскага порта Боўдэвейн Сіманс заявіў, што порт каардынуе сваю падрыхтоўку з суседнім Антверпенам адносна таго, як апрацоўваць прыбыццё брытанскіх, амерыканскіх і канадскіх транспартных сродкаў і грузаў.

«Не кожны тэрмінал падыходзіць для прыёму ваенных грузаў. Калі нам трэба адправіць вялікія аб'ёмы ваенных грузаў, мы звернемся да Антверпена або іншых партоў, каб забраць частку магутнасцей, і наадварот», – сказаў Сіманс.

Порт раней апрацоўваў ваенныя грузы, асабліва падчас вайны ў Персідскім заліве 2003 года, але нават у разгар халоднай вайны ў Ратэрдама не было спецыяльнага прычала.

Антверпен рэгулярна атрымлівае грузы для амерыканскіх вайскоўцаў, размешчаных у Еўропе.

У чэрвені генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ папярэдзіў, што Расія можа напасці на адну з краін альянсу да 2030 года.

Ратэрдам – найбуйнейшы еўрапейскі порт, праз які штогод перавальваецца каля 436 млн тон фрахту.

вс