Еўрапейскі Саюз спадзяецца на пагадненне з ЗША, каб пазбегнуць высокіх тарыфаў. 90-дзённы тэрмін прыпынення прэзідэнтам Дональдам Трампам тарыфаў на еўрапейскія тавары першапачаткова скончыўся сёння. Аднак лідар ЗША падоўжыў яго да 1 жніўня.
Здаецца, што бакі змогуць дамовіцца на 10% мытныя тарыфы ЗША на еўрапейскія тавары, хаця магчымыя некаторыя выключэнні, менавіта на гэта скіраваныя перамовы паміж Бруселем і Вашынгтонам.
Неафіцыйна гаворыцца пра магчымасць вызвалення ад мыт самалётаў і спіртных напояў, а таксама ёсць спадзяванне, што прэзідэнт ЗША адменіць тарыфы на аўтамабілі і фармацэўтычныя прэпараты.
Еўрапейская камісія мае спіс мер у адказ на ўсялякі выпадак, але пакуль што не выкарыстоўвала яго, бо не хоча абвастраць сітуацыю. ЕС усё яшчэ спадзяецца на выгаднае рашэнне і спыненне тарыфнай вайны са ЗША.
ПР/юл