Паліцыя выявіла яго падчас маштабнай аперацыі, якая вялася супраць групы махляроў. Банда набыла электраабсталяванне, але не аплаціла яго. Яны зарабілі дзясяткі тысяч еўра, перапрадаўшы прылады, і планавалі далейшыя здзелкі.
Падрыхтоўка да тэракту вялася з выкарыстаннем грошай, атрыманых махлярскім шляхам.
27-гадовы грамадзянін Босніі і Герцагавіны быў арыштаваны каля Эсэна. Паводле газеты «Bild», ён былы вайсковец. Ён дзейнічаў не адзін, таму пракуратура загадала правесці ператрусы ў шасці гарадах Паўночнага Рэйна-Вестфаліі.
Арыштаваны мужчына сёння быў дастаўлены ў судзе, пракурор падаў хадайніцтва аб яго арышце.
Дзе і калі падазраваны планаваў здзейсніць тэракт, не паведамляецца.
ПР/юл