ЗША – краіна з самым высокім спажываннем кавы ў свеце – і прыкладна траціна гэтай кавы паступае з Бразіліі, піша Bild.
Бразільскі вытворца Пауло Армелін, які пастаўляе каву амерыканскім вытворцам, прызнаецца, што справы і без таго ідуць цяжка: «Ужо зараз перамовы [з кліентамі] праходзяць цяжка – пасля росту коштаў на каву на 70 адсоткаў за апошні год».
Акрамя кавы, прадметам раскошы можа стаць і апельсінавы сок: больш за палову апельсінавага соку, які прадаецца ў ЗША, паступае з Бразіліі Могуць таксама прыкметна падаражэць цукар, вырабы з драўніны і нафта з Паўднёвай Амерыкі.
Эксперты папярэджваюць, што, у адрозненне ад многіх іншых, гэта будзе пошліна, якая хутка і наўпрост закране паўсядзённасць спажыўцоў – у іх стане менш кавы, соку і грошай. А бразільскім пастаўшчыкам давядзецца пераарыентавацца на іншыя рынкі, што нанясе доўгатэрміновыя страты гандлёвым адносінам.
вх