Беларуская Служба

У Японіі можна прадаць уласныя мазгавыя хвалі

13.07.2025 15:33
У Токіа можна зарабіць 1000 йен – эквівалент прыкладна 25 злотых – прадаючы ўласныя мазгавыя хвалі.
Ludzki mózg skrywa przed nami jeszcze wiele tajemnic
Ludzki mózg skrywa przed nami jeszcze wiele tajemnicshutterstock.com

Японская кампанія хоча парушыць манаполію мастакоў на мастацтва і даказаць, што кожная наша думка таксама можа быць шэдэўрам.

На акне будынка, дзе знаходзіцца штаб-кватэра кампаніі, напісана: «Купляем мазгавыя хвалі». Прадаць свае думкі можа кожны. Працэс сканавання хвалі займае 100 секунд. Дзякуючы спецыяльнаму абсталяванню, мазгавыя хвалі пераўтвараюцца ў графічную форму.

Кампанія сцвярджае, што гэты вобраз выходзіць за рамкі навуковых дыяграм і ў іх можа быць знойдзена праява ўнікальнай творчасці. Уладальнікі мазгавых хваль таксама могуць ацаніць вобразы, якія сфармаваліся ў іх свядомасці. Паводле звестак ганконгскай штодзённай газеты «South China Morning Post», малады чалавек, які падчас сеансу глядзеў відэа з трамваем, ацаніў выяву сваіх думак у эквівалент каля 100 долараў ЗША, у той час як іншы, чые думкі былі сканцэнтраваны на ежы, палічыў свае думкі вартымі ўдвая меншай сумы.

IAR/вх