Беларуская Служба

За два месяцы ў Іспаніі ад спёкі памерла амаль 1 тыс. 200 чалавек

14.07.2025 19:27
За аналагічны перыяд мінулага года ў Іспаніі ад спёкі памерлі 70 чалавек.
       . , , 13  2025
У спякотныя дні пажылыя людзі часта патрабуюць шпіталізацыі. Каталонія, Іспанія, 13 ліпеня 2025 года PAP/EPA/ENRIC FONTCUBERTA

Надзвычай высокая тэмпература ў маі-ліпені прывяла да заўчаснай смерці 1 тыс. 180 чалавек у Іспаніі, паведаміла Міністэрства аховы здароўя краіны.

За аналагічны перыяд мінулага года ў Іспаніі ад спёкі памерлі 70 чалавек.

Пераважная большасць памерлых (больш за 95%) – людзі, старэйшыя за 65 гадоў.

Найбольш пацярпелі ад спёкі іспанскія рэгіёны Галісія, Ла-Рыёха, Астурыя і Кантабрыя. Яны размешчаныя ў паўночнай частцы краіны, дзе традыцыйна прахалодныя летнія тэмпературы ў апошнія гады значна павысіліся.

вс