Грэчаская паліцыя арыштавала пяць чалавек у сувязі з забойствам у Афінах польскага прафесара. Была затрыманая таксама былая жонка забітага паляка.
43-гадовая жанчына — адзіная, хто адмаўляе планаванне або здзяйсненне забойства свайго былога мужа.
Яе 35-гадовы партнёр прызнаўся ў забойстве паляка, які быў прафесарам Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.
Балгарын і два албанцы таксама былі арыштаваныя за меркаваны ўдзел у планаванні і здзяйсненні забойства.
Паводле пракуратуры, былая жонка паляка запланавала забойства, пра што сведчаць фатаграфіі і тэкставыя паведамленні, знойдзеныя следчымі ў яе тэлефоне.
Нядаўна суд ухваліў выезд дзяцей за мяжу з яе былым мужам. Верагодна, паміж былымі мужам і жонкай былі фінансавыя непаразуменні.
Партнёр жанчыны застрэліў прафесара ў прыгарадзе Афін. Паляк памёр на месцы здарэння ад агнястрэльных раненняў.
IAR/яс