Беларуская Служба

Турыстычны катар перакуліўся ў В'етнаме падчас шторму. Загінулі 37 чалавек

20.07.2025 10:03
На борце судна пад назвай Wonder Seas знаходзіліся 48 турыстаў, у тым ліку каля 20 дзяцей, і пяць членаў экіпажа.
Турыстычны катар перакуліўся ў бухце Халонг у В'етнаме падчас навальніцыPAP/EPA/VIETNAM NEWS AGENCY/HANDOUT

Турыстычны катар перакуліўся ў бухце Халонг у Вʼетнаме падчас навальніцы. Вядома пра загінулых як мінімум 37 чалавек.

На борце судна пад назвай Wonder Seas знаходзіліся 48 турыстаў, у тым ліку каля 20 дзяцей, і пяць членаў экіпажа. Катар перакуліўся пасля раптоўнага шторму. Большасць пасажыраў былі вʼетнамцамі, якія прыбылі са сваімі семʼямі са сталіцы Ханоя.

Агулам пацверджаная смерць 37 чалавек, як мінімум восем з іх – дзеці. 10 чалавек выратаваныя.

Праваахоўныя органы ўзбудзілі следства.

вс