Служба ваеннай контрразведкі Нямеччыны зафіксавала значны рост шпіёнскіх і падрыўных дзеянняў з боку расійскіх спецслужбаў, — заявіла кіраўніца ведамства Марціна Розэнберг у інтэрв’ю агенцтву dpa.
«Мы назіраем рэзкі рост выпадкаў шпіёняжу і гібрыднай дзейнасці. Падыход стаў масавым і агрэсіўным», — адзначыла яна. Паводле Розэнберг, выкарыстоўваюцца як метады часоў «халоднай вайны», так і сучасныя інструменты: кібератакі, дэзінфармацыя, палёты дронаў, не падатных на радыёэлектроннае супрацьдзеянне.
Асноўныя мэты атак — аб’екты вайсковай і транспартнай інфраструктуры, а таксама асобы з расійскімі каранямі ці сувязямі з РФ. Асобную пагрозу ствараюць паездкі вайскоўцаў у Расію ці да яе саюзнікаў.
У сувязі з фарміраваннем нямецкай брыгады ў Літве (да 5000 вайскоўцаў) Служба ваеннай контрразведкі атрымала пашыраныя паўнамоцтвы. «Нямеччына — ключавы лагістычны цэнтр НАТА, і гэта робіць яе мэтай для шпіёнскіх аперацый», — пераконвае Розэнберг.
dw/эж