Беларуская Служба

Расійскі суд завочна арыштаваў Юрыя Дудзя

22.07.2025 20:01
Юрый Дудзь вядомы таксама падтрымкай беларускай грамадзянскай супольнасці – ён не раз рабіў сюжэты пра беларускія пратэсты 2020 года і беларусаў у вымушанай эміграцыі.
Юрый ДудзьКрыніца: YouTube/вДудь/скрыншот

Расійскі журналіст і блогер Юрый Дудзь, які ў сваім YouTube-канале мае больш за 10 млн падпісчыкаў, завочна арыштаваны расійскім судом і абвешчаны ў міжнародны вышук. Пра гэта паведамілі расійская СМІ.

Дудзю высунутае абвінавачанне ў злосным ухіленні ад выканання абавязкаў паводле расійскага «Закона аб замежных агентах».

Юрый Дудзь пакінуў Расію пасля пачатку вайны супраць Украіны. Цяпер ён жыве ў Барселоне.

З 2022 года блогер запісвае матэрыялы для свайго каналу з розных куткоў свету, але ніколі не быў у Расіі.

Юрый Дудзь вядомы таксама падтрымкай беларускай грамадзянскай супольнасці – ён не раз рабіў сюжэты пра беларускія пратэсты 2020 года і беларусаў у вымушанай эміграцыі.

вс