Беларуская Служба

Еўрапейскі Саюз і Японія ўзмацняюць эканамічнае партнёрства

23.07.2025 15:03
Бакі дамаўляюцца пра паглыбленне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, умацаванне канкурэнтаздольнасці і супольнае супрацьдзеянне несумленным практыкам на сусветным рынку.
C     ,     ( )
Cтаршыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, прэм’ер Японіі Сігеру Ішыбы (у цэнтры) і кіраўнік Еўрапейскага Савета Антоніа Кошта PAP/EPA/DAVID MAREUIL / POOL

У Токіа распачаўся 30-ы саміт Еўрапейскага Саюза і Японіі з удзелам старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен, прэм’ера Японіі Сігеру Ішыбы і кіраўніка Еўрапейскага Савета Антоніу Кошты. 

Бакі дамаўляюцца пра паглыбленне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, умацаванне канкурэнтаздольнасці і супольнае супрацьдзеянне несумленным практыкам на сусветным рынку.

— Канкурэнтаздольнасць пачынаецца ў сябе дома. Еўропа дасягае яе праз інвестыцыі ў інавацыі, паляпшэнне бізнес-асяроддзя і скарачэнне бюракратыі. Але ў сучасным свеце яе трэба будаваць разам з надзейнымі партнёрамі — такімі, як Японія.

Эканомікі ЕС і Японіі разам складаюць пятую частку сусветнага ВУП і маюць рынак у 600 мільёнаў спажыўцоў. Гэта дае магчымасць фарміраваць глабальныя правілы гандлю і тэхналогій на аснове сумленнасці і адкрытасці, — перакананая Урсула фон дэр Ляен.

На саміце таксама абмяркоўваюцца вайна Расіі супраць Украіны, санкцыі супраць Масквы і напружанасць на Блізкім Усходзе.

IAR/эж