Беларуская Служба

Дзяржавы-члены Еўрапейскага Саюза ўхвалілі пакет мер у дачыненні да Злучаных Штатаў на агульную суму 93 мільярды еўра

24.07.2025 16:40
Гэтыя меры павінны ўступіць у сілу 7 жніўня, калі гандлёвыя перамовы з Вашынгтонам праваляцца, паведамілі чыноўнікі ЕС.
.
.HesselVisser/pixabay.com/CC0

Рашэнне Еўрапейскага Саюза з'яўляецца адказам на пагрозу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які ў пачатку ліпеня абвясціў, што ўвядзе 30-працэнтныя тарыфы на тавары ЕС, калі гандлёвае пагадненне не будзе дасягнута да 1 жніўня.

Нягледзячы на тое, што перамовы аб кампраміснай стаўцы тарыфаў у 15 працэнтаў працягваюцца, Брусель рыхтуецца да сітуацыі, калі ніякага пагаднення дасягнуць не ўдасца. Зацверджаны пакет тарыфаў ЕС ахоплівае тавары на агульную суму 93 мільярды еўра. Сярод іх соя, самалёты, аўтамабілі і віскі са Злучаных Штатаў.

Паралельна з тарыфамі на тавары Брусель рыхтуе спіс магчымых абмежаванняў для амерыканскіх сэрвісных кампаній, у тым ліку ў тэхналагічным і фінансавым сектарах.

Еўрапейская камісія, якая мае поўную падтрымку большасці дзяржаў-членаў, вядзе перамовы з ЗША. З 27 краін ЕС толькі Венгрыя не падтрымала гэтае рашэнне.

ав