Беларуская Служба

Карыдзе і гонкам аслоў – НЕ! Традыцыйныя іспанскія святы сталі прычынай палітычнай спрэчкі

25.07.2025 13:02
70% іспанцаў выступаюць супраць баёў быкоў, спартыўнага палявання і выкарыстання жывых істот у мясцовых святах і цырках.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Alfonso de Tomas

У Галісіі, на поўначы Іспаніі, зноў абвастрылася спрэчка аб правах жывёл. Палітыкі абменьваюцца ўзаемнымі абвінавачваннямі. Гаворка ідзе пра баі быкоў і асліныя гонкі. У жніўні ў горадзе Понтэведра павінна адбыцца карыда – адзіная, якая яшчэ праводзіцца ў гэтым рэгіёне. Супраціўнікі карыды патрабуюць, каб прэзідэнт Галісіі Альфонса Руэда не прысутнічаў на відовішчы, паколькі, на іх думку, гэта легітымізуе гвалт у дачыненні да жывёл. Руэда пакуль што не пракаментаваў сітуацыі. У мінулым годзе карыда ў гэтым горадзе сабрала некалькі тысяч гледачоў.

Учора ж спрэчкі выклікаў іншы мясцовы звычай – асліныя гонкі ў правінцыі Ла-Карунья. Гэта першае правядзенне імпрэзы пасля двухгадовага перапынку, выкліканага крытыкай з-за жорсткага абыходжання з жывёламі. Гонку арганізавала асацыяцыя аслоў пароды фарыньейра – гэта рэдкая галісійская парода. Уздоўж маршруту гонкі пратэставалі актывісты левых партый. Улады абараняюць мерапрыемства і заяўляюць, што ўсё адбываецца згодна з законам. Яны нават нанялі незалежнага ветэрынара, які сачыў за дабрабытам жывёл падчас гонкі.

Паводле апытання, апублікаванага ў лютым у газеце «El País», сем з дзесяці іспанцаў выступаюць супраць баёў быкоў, спартыўнага палявання і выкарыстання жывых істот у мясцовых святах і цырках.

IAR/нг