Беларуская Служба

Кіраўніца прарасійскага рэгіёна Гагаузія ў Малдове асуджаная на сем гадоў пазбаўлення волі

05.08.2025 13:11
Кіраўніца прарасійскага малдаўскага аўтаномнага рэгіёна Гагаузія Яўгенія Гутул асуджана на сем гадоў пазбаўлення волі за перавод грошай з Расіі на фінансаванне палітычнай партыі.
Уладзімір Пуцін і Яўгенія ГутулMikhail Metzel/Sputnik/AP Photo

Яўгенія Гутул адмаўляе любыя парушэнні.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў асудзіў прысуд як палітычна матываваны, абвінаваціўшы Малдову ў «таптанні прынцыпаў і нормаў дэмакратыі».

Паводле пракуратуры, 38-гадовая Яўгенія Гутул, якая ўзначальвае мясцовыя органы ўлады з 2023 года, сістэматычна пераводзіла незадэклараваныя сумы ў Малдову ў перыяд з 2019 па 2022 год для фінансавання забароненай прарасійскай партыі Sor. Партыя была заснавана прарасійскім алігархам Іланам Сорам, які быў асуджаны за растрату ў Малдове і жыве па-за межамі краіны.

Гутул затрымалі 25 сакавіка ў аэрапорце Кішынёва. Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро растлумачыла, што гэта было зроблена ў рамках расследавання незаконнага фінансавання выбарчай кампаніі.

Восенню ў Малдове запланаваны парламенцкія выбары. Цяпер ва ўладзе ў краіне знаходзіцца праеўрапейская Партыя дзеянняў і салідарнасці (PAS), звязаная з прэзідэнтам Майяй Санду.

PAP/вх