Беларуская Служба

Польшча змяняе закон аб замежніках. Што новага?

06.08.2025 13:33
Асноўная змена — абавязковае выкарыстанне электроннай сістэмы «Модуль абслугоўвання спраў» (MOS II).
    ,      ,           .
Плануецца скараціць час разгляду спраў, дасць магчымасць хутчэй выяўляць фіктыўныя заявы, узмоцніць міжведамасную каардынацыю і дазволіць абмежаваць махлярствы з боку нядобрасумленных пасярэднікаў. www.gov.pl

Рада міністраў Польшчы прыняла праект закона аб унясенні зменаў у Закон аб замежніках і шэраг іншых нарматыўных актаў. Ініцыятыва, падрыхтаваная Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі, накіравана на павышэнне бяспекі і эфектыўнасці праверкі дакументаў, якія падаюць замежнікі, чытаем на партале biznesalert.pl.

Асноўная змена — абавязковае выкарыстанне электроннай сістэмы «Модуль абслугоўвання спраў» (MOS II). Яна дазволіць падаваць заявы на часовае і сталае жыхарства, а таксама на статус доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС у электронным выглядзе. Гэта, як адзначаюць чыноўнікі, скараціць час разгляду спраў, дасць магчымасць хутчэй выяўляць фіктыўныя заявы, узмоцніць міжведамасную каардынацыю і дазволіць абмежаваць махлярствы з боку нядобрасумленных пасярэднікаў.

Сістэма MOS будзе даступная таксама для грамадзян Украіны, якія карыстаюцца часовай абаронай, — яны змогуць звяртацца па дазвол на трохгадовае пражыванне.

Законапраект уносіць змены і ў працэдуру паведамлення пра абавязак пакінуць Польшчы. Паведамленні, дасланыя на e-mail або праз дзяржаўную платформу электроных паслуг ePUAP, будуць лічыцца даручанымі. Непаўналетнія замежнікі маладзейшыя за 15 гадоў змогуць накіроўвацца ў спецыялізаваныя цэнтры без пераводу ў месца затрымання, а справы будуць разглядацца паводле месца пражывання.

Акрамя таго, калі рашэнне аб дэпартацыі выдае іншая краіна ЕС, польскія ўлады будуць толькі інфармаваць замежніка пра абавязак з’ехаць, без выдачы асобнага рашэння.

Змены ўступяць у сілу пасля публікацыі ва ўрадавым выданні Monitor Polski.

эж