Беларуская Служба

З нагоды ста дзён папства папа Леў XIV раздзеліць абед з больш чым сотняй бедных людзей

17.08.2025 09:45
На дэсерт пададуць Dolce Leone – лімонны торт.
  XIV.
Папа Леон XIV.facebook.com/vaticannewspl

Dolce Leone – так называецца лімонны торт, якім пачастуюць ў нядзелю пасля абеду, што Папа Леў XIV раздзеліць з больш чым сотняй бедных людзей, запрошаных у сваю летнюю рэзідэнцыю ў Кастэль-Гандольфа каля Рыма. Торт будзе бела-жоўтым, у тон сцягу Ватыкана.

У суботу споўнілася сто дзён з дня абрання першага ў гісторыі Папы з ЗША.

Леў XIV правядзе сярэдзіну жніўня, перыяд самага гарачага надворʼя ў Рыме, у рэзідэнцыі Кастэль-Гандольфа. Такім чынам, ён аднавіў традыцыю летніх канікул, традыцыю, ад якой адмовіўся яго папярэднік Францішак.

На 101-ы дзень свайго пантыфікату Папа адслужыў ранішнюю імшу ў бліжэйшым санктуарыі і сустрэнецца з вернікамі на малітве «Анёл Панскі».

Затым у летняй папскай рэзідэнцыі Леў XIV паабедае з больш чым сотняй малазабяспечаных асоб, якія зʼяўляюцца бенефіцыярамі «Карытас». Вячэра скончыцца дэсертам, гэта будзе торт Dolce Leone або «Салодкі Леонэ», прыгатаваны ў кандытарскай у Альбана.

«Мы раней рыхтавалі дэсерты для Яна Паўла II, і яны былі вельмі смачныя. Спадзяемся, што ўсе будуць задаволеныя і ў нядзелю», – сказала ўладальніца кандытарскай.

Яна распавяла, што яе каманда маладых кандытараў прыгатавала бела-жоўты торт з лімонным мусам, упрыгожаны малінавым і базілікавым жэле. Яна адзначыла, што дэсерт мае асвяжальны смак.

«Гэта ідэальны пачастунак у спёку», – падкрэсліла жанчына, якую запрасілі ў папскую рэзідэнцыю, каб асабіста разрэзаць торт.

PAP/вх