Беларуская Служба

ЗША прыпынілі выдачу віз жыхарам Газы

17.08.2025 11:37
Дзяржаўны дэпартамент ЗША абвясціў аб прыпыненні выдачы турыстычных віз жыхарам Сектара Газа.
.
.Shutterstock.com/ v. kirill

Гэта было абгрунтавана неабходнасцю правядзення «поўнага і падрабязнага агляду працэсу і працэдур, якія выкарыстоўваліся ў апошнія дні для выдачы невялікай колькасці часовых медыка-гуманітарных віз».

Палестынскія праваабарончыя арганізацыі асудзілі гэтае рашэнне. Фонд дапамогі дзецям Палестыны заявіў, што яно «будзе мець разбуральны і незваротны ўплыў на нашу здольнасць дастаўляць параненых і цяжка хворых дзяцей з Газы ў Злучаныя Штаты для лячэння і выратавальнай дапамогі».

7 кастрычніка 2023 года ХАМАС, які кантралюе Сектар Газа, здзейсніў тэрарыстычныя напады на поўдзень Ізраілю, было забіта больш за 1200 чалавек і выкрадзена больш за 220 чалавек. З тых часоў ізраільская армія здзяйсняе ў адказ бамбардзіроўкі Сектара Газа. За гэты час больш за 60 000 палестынцаў былі забітыя. Ізраільская армія плануе пачаць аперацыю па захопу горада Газа.

IAR/вх