Беларуская Служба

Літва плануе пабудаваць абарончую лінію, якая будзе сягаць да 50 кіламетраў углыб краіны

17.08.2025 12:36
Літва плануе пабудаваць абарончую лінію да 50 кіламетраў углыб краіны. Сістэма ўмацаванняў мяжы будзе складацца з супрацьтанкавых загарод, мінных палёў і ўмацаваных пазіцый.
 .
Ілюстрацыйнае фота.facebook.com/LRKAM

Згодна з планам, прадстаўленым Міністэрствам абароны, уся лінія абароны будзе складацца з трох зон. Першая, глыбінёй пяць кіламетраў, будзе пабудавана непасрэдна каля мяжы. Там плануюцца акопы і супрацьтанкавыя загароды. Вораг будзе спынены або запаволены, сярод іншага, так званымі зубамі дракона і міннымі палямі. Другая зона, глыбінёй 15 кіламетраў, будзе ўключаць дадатковыя інжынерныя перашкоды і масты, якія можна будзе падарваць у выпадку такой неабходнасці. У апошняй зоне будзе прадугледжвацца высечка дрэў наўпрост на дарогі, каб затрымаць рух праціўніка.

Міністэрства абароны Літвы абвясціла, што Літва адыходзіць ад кропкавых абарончых мер на карысць адзінай сістэмы для дасягнення «большай глыбіні на мяжы, больш моцнага камандавання і больш поўнай інтэграцыі з НАТА і Еўрапейскім Саюзам».

Мяжа Літвы з Калінінградскай вобласцю Расіі мае даўжыню 275 кіламетраў, а з Беларуссю – прыкладна 680 кіламетраў.

IAR/вх