Беларуская Служба

Будапешт абвінаваціў Украіну ў парушэнні энергетычнай бяспекі краіны

18.08.2025 14:20
Міністр замежных спраў Венгрыі паведаміў, што паток расійскай нафты спыніліся пасля нападу Украіны.
Здымак мае ілюстрацыйны характарInspiredImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр замежных спраў Венгрыі абвясціў аб прыпыненні паставак расійскай нафты па трубаправодзе «Дружба». Міністр энергетыкі Расіі паведаміў яму, што гэта адбылося з-за атакі ўкраінскага беспілотніка на адну з трансфарматарных станцый.

У заяве, апублікаванай у сацыяльных сетках, міністр Петэр Сіярта заявіў, што гэта чарговая атака Украіны на энергетычную бяспеку Венгрыі. Міністр пагаварыў з міністрам энергетыкі Расіі Паўлам Сарокіным, які паведаміў яму, што спецыялісты спрабуюць аднавіць працу трансфарматарнай станцыі, неабходнай для нармальнай працы трубаправода «Дружба». Аднак, калі гэта адбудзецца, невядома.

Гэта ўжо другі выпадак за апошнія дні, калі праца трубаправода дэстабілізуецца пасля нападаў Украіны. Міністр замежных спраў Венгрыі заявіў, што вайна ва Украіне – гэта не вайна Венгрыі, і што яго краіна не хоча быць уцягнутай у яе.

Сіярта таксама нагадаў, што Венгрыя з'яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком электраэнергіі ва Украіну.
Нягледзячы на напад Расіі на Украіну, Венгрыя не спыніла і нават істотна не скараціла закупак расійскай нафты і прыроднага газу. У цяперашні час значная колькасць гэтага паліва праходзіць праз сістэму «Турэцкі паток», якая ідзе з поўдня.

Аб спыненні паставак нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Славакію паведаміў таксама мясцовы аператар Transpetrol.

IAR/аз

Венгрыя забараняе ўезд тром украінскім афіцэрам адказным за мабілізацыю на Закарпацці. Кіеў пагражае адказам 

18.07.2025 16:00
Напружанне ўзмацнілася пасля гібелі мужчыны з падвойным — украінскім і венгерскім — грамадзянствам, якога нібыта збілі падчас мабілізацыйных захадаў ва Украіне.