Беларуская Служба

Затрыманы грамадзянін Украіны па падазрэнні ў арганізацыі выбуху на газапровадзе «Паўночны паток»

21.08.2025 13:42
Затрыманы грамадзянін Украіны па падазрэнні ў арганізацыі выбуху на газапровадзе «Паўночны паток»
Wrzesień 2022 roku. Wyciek gazu z uszkodzonego rurociągu na dnie Bałtyku
Wrzesień 2022 roku. Wyciek gazu z uszkodzonego rurociągu na dnie BałtykuAA/ABACA/Abaca/East News

Італьянская паліцыя затрымала члена групы, якая, паводле нямецкай пракуратуры, арганізавала выбухі на газаправодзе «Паўночны паток». Украінанец Сяргей К. быў адным з каардынатараў аперацыі на дне Балтыйскага мора.

Нямецкія следчыя мяркуюць, што група пад кіраўніцтвам Сяргея К. заклалі выбухоўку на газаправодах «Паўночны паток 1» і «Паўночны паток 2» у верасні 2022 г. Федэральная пракуратура выдала ордар на арышт украінца ў панядзелак, а ў сераду ўвечары італьянскія карабінеры правялі аперацыю ў Мізана-Адрыятыка ў правінцыі Рыміні.

Абвінавачванні пракуратуры

Нямецкія пракуроры абвінавачваюць Сяргея К. у саўдзеле ў выбуху, дыверсіі і разбурэнні будынкаў. Паводле высноў следства, арыштаваны і яго саўдзельнікі арандавалі яхту ў Ростаку ў нямецкай кампаніі, выкарыстоўваючы падробленыя дакументы.

Яны даплылі на ёй да Балтыйскага мора і падклалі выбухоўку на газаправодах, якія ідуць з Расіі ў Германію. Выбух адбыўся 26 верасня 2022 года. З таго часу «Паўночны паток» не працуе.

Пасля экстрадыцыі з Італіі ў Германію Сяргей К. паўстане перад Федэральным судом Германіі.

Паводле BILD /вх