Беларуская Служба

Расійскі флот праводзіць вучэнні па барацьбе з марскімі беспілотнікамі і дыверсантамі ў Балтыйскім моры

22.08.2025 18:18
Міністэрства абароны Расіі ў пятніцу абвясціла аб правядзенні вучэнняў у Балтыйскім моры, накіраваных на барацьбу з марскімі беспілотнікамі і дыверсантамі.
 .  .
Расійскі карабель. Ілюстрацыйнае фота.facebook.com/mod.mil.rus

У заяве міністэрства гаворыцца, што мэтай вучэнняў таксама з'яўляецца «знішчэнне ўмоўнага праціўніка».

«У вучэннях удзельнічаюць каля 1000 вайскоўцаў Балтыйскага флоту і амаль 100 адзінак узбраення, ваеннай тэхнікі і спецыялізаванага абсталявання», – гаворыцца ў заяве. Падкрэсліваецца, што вучэнні праводзяцца пад камандаваннем галоўнакамандуючага ВМФ Расіі адмірала Аляксандра Майсеева.

У заяве, якую цытуе Reuters, гаворыцца, што адзін з этапаў вучэнняў быў прысвечаны «абароне аэрадрома ад удараў беспілотных лятальных апаратаў з выкарыстаннем сістэм і сродкаў радыёэлектроннай барацьбы». «Таксама былі прадстаўлены магчымасці арганізацыі эфектыўнай падрыхтоўкі авіяцыйнай тэхнікі да адбіцця нападу», – паведаміла Міністэрства абароны Расіі.

Таксама ў рамках вучэнняў «ацэньваліся дзеянні дзяжурных сіл і падраздзяленняў флоту, прызначаных для абароны ад падводных дыверсій».

«Вайскоўцы прадэманстравалі свае навыкі выяўлення і захопу групы падводных дыверсантаў, а таксама выкарыстання беспілотнікаў для знішчэння беспілотных лодак умоўнага праціўніка», – паведаміла Міністэрства абароны Расіі.

PAP/вх