Беларуская Служба

Дональд Трамп: Падрыхтоўка сустрэчы Зяленскага і Трампа, як змешванне алею і воцату

23.08.2025 09:10
Прэзідэнт ЗША прызнаў, што думаў, што гэта будзе задача сярэдняй складанасці, але аказалася, што яна вельмі складаная.
Прэзідэнт ЗША Дональд ТрампPAP/EPA/ANNABELLE GORDON / POOL

Арганізацыя сустрэчы паміж Уладзімірам Зяленскім і Уладзімірам Пуціным такая ж складаная, як змешванне алею і воцату, заявіў прэзідэнт ЗША. Дональд Трамп сказаў журналістам у Вашынгтоне, што пакуль невядома, ці будзе ён удзельнічаць у такой сустрэчы:

- Паглядзім, ці будуць Пуцін і Зяленскі супрацоўнічаць. Гэта трохі падобна на змешванне алею і воцату. Яны не ладзяць па зразумелых прычынах, але паглядзім, ці давядзецца мне там быць. Лепш было б, каб мяне там не было. Я б хацеў, каб спачатку яны самі сустрэліся і паглядзелі, як у іх справы.

Амерыканскі прэзідэнт нагадаў, што, нягледзячы на бягучую падрыхтоўку да сустрэчы Зяленскі-Пуцін, баявыя дзеянні ва Украіне працягваюцца:

- Тым часам яны надалей ваююць і забіваюць людзей. Гэта вялікае глупства, таму што яны губляюць па сем тысяч чалавек на тыдзень, у асноўным жаўнераў.

Дональд Трамп прызнаўся, што калі ён узяўся арганізаваць сустрэчу паміж лідарамі Расіі і Украіны, ён думаў, што гэта будзе задача сярэдняй складанасці – аказалася, што яна вельмі складаная. Усё ж амерыканскі лідар нагадаў, што да гэтага часу яму ўдалося спыніць сем войнаў.

IAR/аз

Трамп: «На працягу двух тыдняў» будзе зразумела, што далей з мірам ва Украіне

22.08.2025 07:50
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў меркаванне, што «на працягу двух тыдняў» стане вядома, што будзе далей з мірам ва Украіне. Ён дадаў, што калі не будзе прагрэсу, можа спатрэбіцца «іншая тактыка».