Беларуская Служба

Генсак НАТА паабяцаў жорсткія меры пасля глушэння GPS самалёта фон дэр Ляен

02.09.2025 18:02
Паводле папярэдніх ацэнак, перашкоды ў працы GPS разглядаюцца як аперацыя, праведзеная расійскім бокам.
Szef NATO Mark Rutte
Szef NATO Mark RutteShutterstock/Gints Ivuskans

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заявіў пра сур'ёзнае стаўленне Альянсу да праблемы глушэння сігналу GPS пасля інцыдэнту з самалётам старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен. Ён зрабіў гэтую заяву 2 верасня падчас афіцыйнага візіту ў Люксембург.

Кіраўнік НАТА падкрэсліў, што Пакт лічыць глушэнне GPS сурʼёзнай пагрозай бяспецы. Ён дадаў, што арганізацыя распрацавала новыя палітычныя падыходы, якія дазволяць ёй больш эфектыўна супрацьстаяць такім пагрозам.

Рутэ падкрэсліў важнасць комплекснага рэагавання на гібрыдныя пагрозы, у тым ліку кібератакі, і ўмяшанне ў навігацыйныя сістэмы.

Прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі афіцыйна пацвердзілі інцыдэнт з навігацыйным абсталяваннем самалёта Урсулы фон дэр Ляен. Паводле папярэдніх ацэнак, перашкоды ў працы GPS разглядаюцца як аперацыя, праведзеная расійскім бокам.

вс