Беларуская Служба

Крэмль пазбавіў грамадзянства вядомага расійскага апазіцыйнага дзеяча

08.09.2025 17:50
Пасля ўварвання Расіі ва Украіну Ілля Яшын заснаваў першы антываенны рух, заклікаючы да супраціву дыктатуры Пуціна.
Ілля Яшын Авторство: A.Savin. Собственная работа, FAL, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=151484221

Крэмль пазбавіў грамадзянства расійскага апазіцыйнага дзеяча Іллю Яшына. Палітыка затрымалі ў 2022 годзе за крытыку нападу на Украіну.

У 2024 годзе яго абмянялі на расійскіх шпіёнаў і ён знаходзіцца ў палітычнай эміграцыі. Ён сам паведаміў, што супраць яго ў Расіі распачата яшчэ адна крымінальная справа. У дакументах МУС мужчына пазначаны як «асоба без грамадзянства». Яму таксама забаронены ўезд у Расію.

Ілля Яшын – адзін з самых вядомых лідараў расійскай апазіцыі. З 2012 па 2022 год ён узначальваў антыпуцінскія пратэсты. Ён таксама падрыхтаваў даклад пра забойства Барыса Нямцова, у якім непасрэдна абвінаваціў Уладзіміра Пуціна ў справакаванні забойства. Пасля ўварвання Расіі ва Украіну ён заснаваў першы антываенны рух, заклікаючы да супраціву дыктатуры Пуціна.

У інтэрв'ю Польскаму радыё Ілля Яшын ахарактарызаваў сітуацыю ў Расіі як «надзвычай ненармальную» і назваў Пуціна чалавекам, які «ніколі не адмовіцца ад улады».

IAR/аз

У Варшаве праходзіць з'езд расійскай апазіцыі

06.09.2025 19:01
Зʼезд прэтэндуе на тое, каб стаць пераходным парламентам Расіі.