Уварванне беспілотнікаў у польскую паветраную прастору з'яўляецца доказам таго, што расійская агрэсія супраць Украіны непасрэдна ўплывае на ўвесь рэгіён. Гэта ацэнка прэзідэнта Латвіі Эдгарса Рынкевічса. Кіраўнікі Балтыйскіх краін каментуюць падзеі, якія адбыліся ўначы ў Польшчы.
Эдгарс Рынкевіч напісаў на партале X, што расійская агрэсія ва Украіне непасрэдна ўплывае на нас і што неабходна прыняць адпаведныя меры. Ён таксама выказаў салідарнасць з Польшчай і запэўніў Польшчу ў падтрымцы сваёй краіны. Латвійскія СМІ таксама цытуюць камандуючага Узброенымі сіламі Латвіі Капсарса Пуданаса, які адзначыў, што падраздзяленні супрацьпаветранай абароны пастаянна дзяжураць ва ўсходняй Латвіі, гатовыя ідэнтыфікаваць і збіваць беспілотнікі агрэсара.
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа таксама выказаўся пра сітуацыю ў Польшчы. Ён заявіў, што Расія свядома пашырае сваю агрэсію і ўяўляе ўсё большую пагрозу для Еўропы. Ён таксама адзначыў, што рой беспілотнікаў над польскай тэрыторыяй зʼяўляецца чарговым доказам пагрозы ўсходняму флангу НАТА. Прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс, у сваю чаргу, напісаў, што «Расія відавочна не клапоціцца пра мір, нявінных людзей ці прадухіленне эскалацыі агрэсіўнай вайны», і што начныя напады зʼяўляюцца доказам таго, што бяспека Еўропы знаходзіцца пад пастаянным ціскам з боку агрэсара.
Салідарнасць з Польшчай, умацаванне ўсходняга флангу і санкцыі супраць Расіі – такія меры Еўрапейскай камісіі на пагрозу з боку Масквы. Старшыня камісіі Урсула фон дэр Ляен асудзіла парушэнне польскай паветранай прасторы расійскімі беспілотнікамі.
«Еўропа цалкам салідарная з Польшчай. Пасланне Пуціна зразумелае, і наша рэакцыя таксама павінна быць зразумелай. Нам патрэбен большы ціск на Расію, нам патрэбны больш санкцый», – дадала Урсула фон дэр Ляен.
ав