Беларуская Служба

Камплектуючыя для расійскіх беспілотнікаў паступаюць з Кітая

11.09.2025 10:56
Пекін сцвярджае, што кантралюе продаж такіх матэрыялаў у адпаведнасці з кітайскім заканадаўствам і міжнароднымі стандартамі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Кампаненты для расійскіх беспілотнікаў, якія выкарыстоўваюцца ў вайне з Украінай, у тым ліку паступаюць з Кітая. Гэтую інфармацыю паведаміла агенцтва Reuters у ліпені гэтага года са спасылкай на еўрапейскіх чыноўнікаў бяспекі.

Згодна з расследаваннем агенцтва Reuters, рухавікі кітайскай вытворчасці таемна пастаўляюцца праз падстаўныя кампаніі дзяржаўнаму вытворцу беспілотнікаў у Расіі. У экспартных дакументах рухавікі апісваюцца як «прамысловыя халадзільныя ўстаноўкі».

Такім чынам Кітай імкнецца пазбегнуць выяўлення і магчымых заходніх санкцый. Паводле звестак Reuters, гэтыя пастаўкі дазволілі расійскаму вытворцу зброі «Купол» павялічыць вытворчасць ударнага беспілотніка «Гарпія-А1».

Міністэрства замежных спраў Кітая заявіла, што яму нічога не вядома пра экспарт рухавікоў у Расію. Кітайскія ўлады абвінавачваюцца ў пастаўках Расіі так званых матэрыялаў двайнога прызначэння, якія таксама могуць выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах.

Пекін сцвярджае, што кантралюе продаж такіх матэрыялаў у адпаведнасці з кітайскім заканадаўствам і міжнароднымі стандартамі.

Кітай ніколі не асуджаў Расіі за агрэсію супраць Украіны. У апошнія гады ён таксама развівае ваеннае супрацоўніцтва з Масквой.

IAR/Tамаш Саевіч/яс