Двое польскіх жаўнераў спецпадраздзялення загінулі ў выніку нешчаслівага здарэння падчас вучэнняў у ЗША.
Прэс-сакратар камандуючага кампанентам спецыяльных сіл, падпалкоўнік Марыюш Лапэта (Mariusz Łapeta), паведаміў Польскаму радыё, што справай займаецца адмысловая камісія:
- Згаданыя жаўнеры прымалі ўдзел у праграмных вучэннях у ЗША. Гэта былі парашутныя трэніроўкі, якія адбываліся ў начны час. Дайшло да нешчаслівага здарэння – загінулі два жаўнеры.
Віцэ-прэмʼер і міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш выказаў спачуванні семʼям вайскоўцаў і падкрэсліў, што яны атрымаюць поўную падтрымку.
IAR/аз