Сёння ў Чэхіі пачынаецца адно з найбуйнейшых ваенных шоу ў Еўропе. Вайскоўцы з пятнаццаці краін-членаў НАТА прымаюць удзел на Днях НАТА ў Остраве.
Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Войцех Стобба:
- Арганізатары чакаюць больш за 200 000 гледачоў, для якіх падрыхтаваныя 19 гадзінаў шоу сёння і заўтра (20-21 верасня). У неба ўзляцяць пілатажныя групы Red Arrows, Turkish Stars і харвацкая Krila Oluja. Можна будзе ўбачыць італьянскія F-35 і легендарныя самалёты Harrier. Чэшская армія, сярод іншага, прадэманструе танкі «Леапард», верталёты «Веном» і «Вайпер», зенітную сістэму «Спайдэр» і транспартны самалёт Embraer C-390 «Міленіум». У аэрапорце пад Остравай выступяць таксама польскія дэсантнікі са спецпадраздзялення «Агат» у Глівіцах.
Дні НАТА вяртаюцца пасля перапынку, выкліканага мінулагодняй паводкай. Сёлета яны праходзяць у 25-ы раз.
IAR/аз