Сёння польская прэзідэнцкая пара адпраўляецца ў Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе прэзідэнт Караль Наўроцкі прыме ўдзел у агульных дэбатах 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Падчас шматдзённага візіту прэзідэнт Польшчы правядзе шэраг сустрэч з лідарамі дзяржаў і прадстаўнікамі польскай дыяспары.
Тэму працягвае карэспандэнтка Польскага радыё Агата Крул:
- Выступ прэзідэнта падчас агульных дэбатаў 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН запланаваны на аўторак пасля абеду, то бок ноччу, паводле польскага часу. Караль Наўроцкі прыме ўдзел у цырымоніі прывітання кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў у той жа дзень, а за дзень да гэтага – у цырымоніі, прысвечанай стварэнню Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Візіт у Нью-Ёрк, верагодна, таксама дасць польскаму лідару магчымасць зноў сустрэцца з Дональдам Трампам падчас прыёму, арганізаванага амерыканскім прэзідэнтам. На палях мерапрыемстваў ААН адбудуцца таксама двухбаковыя сустрэчы з лідарамі іншых дзяржаў-членаў ААН, у тым ліку з Генеральным сакратаром Антоніу Гутэрышам, і прадстаўнікамі бізнесу. Дэлегацыя запланавала шэраг мерапрыемстваў з удзелам польскай дыяспары.
У той жа час у Нью-Ёрку будзе знаходзіцца міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі. Акрамя ўдзелу ў 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, кіраўнік польскай дыпламатыі правядзе каля 20 сустрэч з прадстаўнікамі іншых краін і ААН.
IAR/аз