Беларуская Служба

Названыя першыя нобелеўскія лаўрэаты

06.10.2025 12:12
Прэмію ў галіне фізіялогіі і медыцыны атрымалі вучоныя з ЗША ды Японіі.
  2025           .       .
Нобелеўскі тыдзень 2025 года стартаваў у Швецыі з прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны. Яе атрымалі вучоныя з ЗША і Японіі.PAP/EPA/CLAUDIO BRESCIANI/TT

Нобелеўскі тыдзень 2025 года стартаваў у Швецыі з прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны. Яе атрымалі вучоныя з ЗША і Японіі.

Нобелеўская асамблея Каралінскага інстытута ў Стакгольме абвясціла, што прэмію па фізіялогіі і медыцыне ў 2025 годзе вырашылі прысудзіць амерыканцам Мэры Бранкаў (Інстытут сістэмнай біялогіі ў Сіэтле) і Фрэду Рамсдэлу (Паркераўскі Інстытут імунатэрапіі рака ў Сан-Францыска), а таксама прафесару Універсітэта Осакі (Японія) Шыману Сакагучы. Іх узнагародзілі за даследаванні ў галіне імунітэту: «за наватарскія адкрыцці, якія датычацца перыферычнай імуналагічнай талерантнасці, якая прадухіляе нанясенне шкоды арганізму з боку імуннай сістэмы».

У аўторак будзе названы альбо названыя лаўрэаты па фізіцы, у сераду – па хіміі.

У чацвер стане вядомы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры, а ў пятніцу – лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.

вс