Беларуская Служба

Ізраіль і ХАМАС абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэнні ўмоваў перамір'я

19.10.2025 12:41
Адбыліся баі і авіяўдары.
.      .
Ілюстрацыя. Пошук цел ізраільскіх закладнікаў у Газе. Фота: PAP/EPA/HAITHAM IMAD

Ізраіль здзейсніў два авіяўдары ў паўднёвай частцы Сектара Газа. Як перадае агенцтва AFP са спасылкай на сведчанні двух палесцінскіх відавочцаў, перад налётам у горадзе Рафа, які ўсё яшчэ кантралюецца Ізраілем, адбыліся баі.

Раней ізраільскае войска паведаміла, што баевікі ХАМАС правялі некалькі атак на ізраільскія сілы па-за так званай «жоўтай лініяй» — буфернай зонай паміж бакамі канфлікту. Паводле ізраільскіх вайскоўцаў, былі выкарыстаныя, у прыватнасці, супрацьтанкавы гранатамёт і снайперская зброя. Ізраіль назваў гэтыя дзеянні «грубым парушэннем перамір’я». ХАМАС гэтыя абвінавачанні адхіляе.

Адначасова палесцінскія крыніцы абвінавачваюць Ізраіль у шматразовым парушэнні пагаднення аб спыненні агню, якое прадугледжвала, між іншым, абмен вязнямі і закладнікамі, а таксама паступовы вывад войскаў з Газы. Паводле палесцінцаў, ізраільскія сілы з таго часу 47 разоў парушылі ўмовы перамір’я — загінулі 38 чалавек, а больш за 140 атрымалі раненні.

IAR/нг