Сектар апекі і дагляду за сталымі і хворымі ў Польшчы да 2030 года будзе працаваць ва ўмовах нарастаючага недахопу персаналу і ўзмацнення дэмаграфічнага ціску. Пра гэта сведчыць новае даследаванне Сектаральнай рады па кампетэнцыях у галіне апекі над залежнымі і сталымі асобамі (Sektorowa Rada ds. Kompetencji – Sektora Opieki nad Osobami Zależnymi i Seniorami).
Найбольш востра адчуваецца недахоп работнікаў, здольных працаваць у стрэсавых умовах. Таксама бракуе спецыялістаў, падрыхтаваных да працы з людзьмі з асаблівымі патрэбамі, і супрацоўнікаў з развітымі камунікатыўнымі навыкамі. Праблема ахоплівае ўсе сегменты — апеку над старэйшымі, асобамі з інваліднасцю і дзецьмі да трох гадоў.
Паводле даследавання, попыт на апякунскія паслугі будзе расці, але адначасова чакаецца сыход часткі персаналу. Эксперты падкрэсліваюць: без дадатковага фінансавання і ўмацавання сістэмы падрыхтоўкі кадраў задаволіць патрэбы грамадства стане ўсё больш складана.
pap/эж