Беларуская Служба

Прэзідэнт Ірана загадаў не ўжываць сілу супраць пратэстоўцаў. Пад іх кантролем ужо два гарады 

07.01.2025 13:03
Масуд Пезешкіян заклікаў сілы бяспекі ўстрымацца ад ужывання гвалту супраць мірных удзельнікаў пратэстаў.
Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хамені PAP/EPA/IRANIAN SUPREME LEADER OFFICE HANDOUT

Пратэстоўцы ў Іране заявілі, што ўзялі пад кантроль гарады Абданан і Малекшахі на захадзе краіны. Паводле Нацыянальнай рады супраціву, людзі святкуюць на вуліцах і скандуюць антырэжымныя лозунгі: «Смерць Хаменеі!».  Дзяржаўнае агенцтва Tasnim адмаўляе захоп Абданана, сцвярджаючы, што сілавікі разагналі пратэст слёзатачывым газам. 

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян у сераду, 7студзеня, заклікаў сілы бяспекі ўстрымацца ад ужывання гвалту супраць удзельнікаў пратэстаў. Пра гэта паведаміла AFP са спасылкай на іранскія СМІ. Пры гэтым заклік не распаўсюджваецца на асобаў, якіх улады называюць удзельнікамі беспарадкаў, паведаміла дзяржаўная агенцтва Mehr.

За дзевяць дзён пратэстаў у Іране загінулі 36 чалавек, у тым ліку 34 удзельнікі вулічных акцый і два сілавікі. Акрамя гэтага, не менш за 2076 чалавек былі арыштаваныя.

Масавыя пратэсты ў Іране працягваюцца з 28 снежня. Яны пачаліся на галоўным гарадскім базары Тэгерана, дзе ўладальнікі многіх крам зачынілі свае гандлёвыя пункты ў знак пратэсту супраць гіперінфляцыі і рэзкіх ваганняў цэн.

iar/pap/эж


Эксперт: Хваляванні ў Іране носяць лакальны характар

07.01.2026 12:37
У сераду з’явілася інфармацыя, што пратэстоўцы ўзялі пад кантроль першыя гарады на захадзе краіны - Абданан і Малекшахі.