Беларуская Служба

Дональд Трамп хоча павелічэння ваеннага бюджэту ЗША да 1,5 трыльёна долараў

08.01.2026 13:30
Павелічэнне выдаткаў на абарону, паводле прэзідэнта, можна будзе фінансаваць за кошт даходаў з тарыфаў на замежныя тавары.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Military_Material/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ваенны бюджэт ЗША павінен складаць 1,5 трыльёна, а не 1 трыльён долараў, напісаў Дональд Трамп у сацыяльных сетках.

Прэзідэнт ЗША дадаў, што павелічэнне выдаткаў дазволіць стварыць «армію мараў», на якую мае права яго краіна.

«Гэта забяспечыць нам бяспеку, незалежна ад таго, хто наш вораг», – напісаў Дональд Трамп.

Ён падкрэсліў, што павелічэнне бюджэту стане магчымым дзякуючы тарыфам на замежныя тавары, што прынясе велізарныя даходы.

IAR/аз

ЗША выходзяць з 66 міжнародных арганізацый

08.01.2026 09:21
Белы дом тлумачыць гэтае рашэнне абмежаваннем фінансавання ініцыятыў, якія супярэчаць інтарэсам ЗША.