У 2025-м годзе з рознымі відамі рэпрэсій, звязанымі з крымінальным або адміністрацыйным пераследам (затрыманнямі, допытамі, ператрусамі), сутыкнуліся не менш за 2 384 чалавекі.
Не менш за трох палітвязняў працягваюць утрымліваць у рэжыме інкамунікада. На працягу года два палітвязні — Валянцін Штэрмер і Андрэй Паднябенны — загінулі ў калоніях.
Палітвязняў змушаюць да выканання прымусовай малааплочванай працы; пасля выхаду на волю па адбыцці пакарання яны трапляюць пад стражэйшы кантроль, які выходзіць за межы звычайнага нагляду за вызваленымі асуджанымі;
Фальшывымі выбарамі ў лютым ўлады працягнулі паўнамоцтвы Лукашэнкі на пасадзе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на новы пяцігадовы тэрмін.
З поўнай справаздачай можна азнаёміцца на старонцы ПЦ «Вясна».
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл