Беларуская Служба

У Венесуэле і Калумбіі расце расчараванне з-за павольнага вызвалення палітычных зняволеных

10.01.2026 07:14
Агульная колькасць вызваленых зняволеных менш за дзесяць чалавек, што не адпавядае заяве Трампа. У турмах застаюцца больш за 2000 дысідэнтаў
           I
Сваякі палітычных зняволеных трымаюць плакаты падчас жалобнай цырымоніі каля турмы «Радэа I» ў ВенесуэлеEPA/STINGER Dostawca: PAP/EPA.

Рэжым у Каракасе абвясціў аб вызваленні «значнай колькасці» апазіцыйных дзеячаў, затрыманых у апошнія гады. За два дні пасля заявы ўрада Венесуэлы было вызвалена толькі дзевяць чалавек.

Першыя вызваленыя - чатыры іспанцы і вядомая венесуэльска-іспанская праваабаронца Росіа Сан-Мігель прыбылі ў Мадрыд. Таксама на волі чацвёра венесуэльцаў, у тым ліку Энрыке Маркес, кандыдат на нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах, і Б'яджыа Пільеры, блізкі паплечнік лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Марыі Мачада.

Агульная колькасць вызваленых зняволеных менш за дзесяць чалавек, што не адпавядае заяве, зробленай у чацвер 8 студзеня спікерам парламента Венесуэлы Хорхе Радрыгесам. Толькі ў турме Гелікоідэ, пра закрыццё якой Дональд Трамп абвясціў 3 студзеня, утрымлівалася ад 50 да 80 палітычных зняволеных.

«Нам патрэбна міжнародная падтрымка, каб вызваліць усіх з турмаў Радэа, Гелікоідэ, Такарон, Ярэ — іх вельмі шмат. Кажуць, што тут тысяча палітычных зняволеных, але гэта хлусня — тут больш за 2 тысячы дысідэнтаў», — кажа Масіэль Кардонес, маці, якая чакае вызвалення сына каля турмы Радэа.

Amnesty International узначальвае пратэст каля іншай турмы ў Венесуэле. Сем'і калумбійскіх зняволеных чакаюць сваіх блізкіх на мяжы.

ПР/юл