Беларуская Служба

Рэза Пехлеві: Прэзідэнт Трамп даў іранцам надзею

14.01.2026 16:11
Паводле звестак праваабарончай арганізацыі HRANA, за 17 дзён пратэстаў у Іране загінулі 2571 чалавек.
Пратэсты ў Іране EPA/NEIL HALL

Сын апошняга шаха Ірана Рэза Пехлеві, які жыве ў ЗША, заявіў, што іранцы ўскладаюць надзеі на прэзідэнта Дональда Трампа. Амерыканскі лідар раней пагражаў умяшаннем, калі гвалт у Іране не спыніцца, а нядаўна заклікаў працягваць пратэсты, заяўляючы, што «дапамога ўжо надыходзіць».

У інтэрв’ю Fox News Пехлеві адзначыў, што гэтыя словы маюць важнае значэнне для грамадства: «Тое, што сказаў прэзідэнт, надало іранцам энергіі. Іранскі народ спадзяецца, што прэзідэнт Трамп стрымае сваё слова. Гэта дало б надзею, што на гэты раз іх не пакінуць, як гэта ўжо здаралася раней».

Улады Ірана, у сваю чаргу, сцвярджаюць, што вулічныя пратэсты інспіруюцца ЗША і Ізраілем. Кіраўнік іранскай судовай сістэмы Галамхасэйн Махсені Эджэі абвясціў пра паскораныя і публічныя працэсы над арганізатарамі акцый. Праваабаронцы асцерагаюцца, што гэта можа прывесці да хваля смяротных пакаранняў.

Паводле звестак праваабарончай арганізацыі HRANA, за 17 дзён пратэстаў у Іране загінулі 2571 чалавек, у тым ліку 2403 актывісты і 147 прадстаўнікоў сілавых структур. Тысячы ўдзельнікаў пратэстаў застаюцца пад вартай.

iar/эж

Трамп да іранцаў: Захоплівайце дзяржаўныя ўстановы. Дапамога ўжо ў дарозе 

14.01.2026 08:17
Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што скасаваў усе сустрэчы з іранскімі чыноўнікамі.