Беларуская Служба

У Даніі і Грэнландыі прайшлі маштабныя пратэсты супраць палітыкі ЗША

18.01.2026 12:16
У пачатку студзеня 2026 года Трамп заявіў, што Грэнландыя «абсалютна неабходная» ЗША. 
Маніфестацыя ў КапенгагенеPAP/EPA/Emil Helms

Дзясяткі тысяч жыхароў Даніі і Грэнландыі выйшлі ў суботу пратэставаць супраць пагроз прэзідэнта Дональда Трампа далучыць востраў да ЗША.

Удзельнікі пратэстаў скандавалі, у прыватнасці, Make America Go Away («Прымусім Амерыку сысці»), былі бачныя таксама транспаранты «Рукі прэч ад Грэнландыі».

У пачатку студзеня 2026 года Трамп заявіў, што Грэнландыя «абсалютна неабходная» ЗША. У Белым доме растлумачылі, што мэта Вашынгтона – выкупіць востраў у Даніі.

У адказ еўрапейскія краіны пачалі накіроўваць сваіх вайскоўцаў на востраў для ўдзелу ў аперацыі «Арктычная стойкасць». У Грэнландыю прыбылі падраздзяленні з Даніі, Германіі, Францыі і іншых краін ЕС.

У суботу Трамп аб'явіў, што з 1 лютага 2026 года з Даніі, Нарвегіі, Швецыі, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў і Фінляндыі будзе спаганяцца мытная пошліна ў памеры 10% на ўсе тавары, якія адпраўляюцца ў ЗША.

Грэнландыя – самы вялікі востраў у свеце, размешчаны на паўночным усходзе ад Паўночнай Амерыкі. Яго плошча складае каля 2 млн 200 тыс. кв. км пры насельніцтве ў 57 тыс. чалавек. Востраў зʼяўляецца аўтаномнай тэрыторыяй у складзе Каралеўства Данія.

вс

Еўрапейскія краіны падтрымалі Данію ў пытанні Грэнландыі

06.01.2026 16:02
«На жаль, я лічу, што прэзідэнта ЗША трэба ўспрымаць сур'ёзна, калі ён кажа, што хоча Грэнландыю», – прэмʼер Даніі.

Вашынгтон хоча прымусіць Еўропу «здаць» Грэнландыю ўзамен за падтрымку Украіны - меркаванне

11.01.2026 06:02
Ці возьмуць ЗША пад кантроль Грэнландыю? Аналітык: Гэта пытанне часу.

Дональд Трамп паведаміў аб увядзенні мытаў у дачыненні да шэрагу еўрапейскіх краін з-за Грэнландыі

18.01.2026 07:59
Паводле яго слоў, яны будуць дзейнічаць да «тых часоў, пакуль не будзе заключана здзелка аб поўнай і безумоўнай куплі Грэнландыі» Злучанымі Штатамі.