Беларуская Служба

НАТА пачало планаваць ваенную місію Arctic Sentry

04.02.2026 09:02
Прыкладам для распрацоўкі місйі па абароне Арктыкі мае быць запушчаная год таму місія НАТА Baltic Sentry.
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ PAP/Victor Kovalchuk

Паўночнаатлантычны альянс пачаў планаваць ваенную місію Arctic Sentry, паведаміў прэс-сакратар Вярхоўнага галоўнага камандавання Аб'яднаных узброеных сіл НАТА ў Еўропе (SHAPE) Марцін Л. ОʼДонэл.

Паводле часткі СМІ, запушчаная год таму для абароны крытычна важнай інфраструктуры ў Балтыйскім моры місія НАТА Baltic Sentry, будзе прыкладам для распрацоўкі новай місіі Arctic Sentry, якая ўключыць Грэнландыю.

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ абвясціў у сярэдзіне студзеня, што дзяржавы-члены НАТА абмяркоўваюць і працуюць над наступнымі крокамі для сумеснага забеспячэння бяспекі ў Арктыцы.

Паводле паведамленняў СМІ, група еўрапейскіх краін на чале з Вялікабрытаніяй і Германіяй абмяркоўвае планы па павелічэнні сваёй ваеннай прысутнасці ў Грэнландыі, каб пераканаць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў тым, што Еўропа сурʼёзна ставіцца да бяспекі Арктыкі.

У студзені Грэнландыя, аўтаномная частка Каралеўства Данія, стала прадметам гарачай дыпламатычнай спрэчкі паміж ЗША, Даніяй і часткай краінамі НАТА, пасля таго, як амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў пра свой намер захапіць востраў.

PAP/аз

Дональд Туск разглядаў магчымасць накіраваць польскіх салдат у Грэнландыю?

21.01.2026 16:41
Рашучым праціўнікам такой місіі стаў віцэ-прэм’ер і міністр абароны.